Расійскае войска павольна прасоўваецца на захад ад Аўдзееўкі ў Данбасе. Яны выкарыстоўваюць там пяхоту, артылерыю і авіяцыю. Наступаюць і на іншых участках фронту.
Паводле звестак аналітычнага партала Deep State, за апошнія суткі расіяне перасунулі свае пазіцыі на захад ад Аўдзееўкі больш чым на кіламетр. Яны кантралююць частку вёскі Тоненька.
Паводле папярэдніх паведамленняў украінскай арміі, пасля страты Аўдзееўкі планавалася стварыць лінію абароны на напрамку Тоненька-Арлоўка-Бердычы. Аднак агрэсар усё больш інтэнсіўна спрабуе яго зламаць, - падкрэслівае прэс-сакратар 47-й асобнай механізаванай брыгады, якая ваюе ў Аўдзееўцы, малодшы лейтэнант Анастасія Блышчык.
Вайсковец адзначае, што расіяне атакуюць бесперапынна — днём і ноччу, стварылі буйныя ўдарныя групоўкі, працягваюць ужываць артылерыю і авіяцыю. Яна дадае, што калі расіянам не ўдаецца захапіць пазіцыі пяхотай, яны бамбяць кіраванымі авіябомбамі.
Такія ж інтэнсіўныя ўдары акупанты наносяць і на іншым участку фронту ў Данбасе — у раёне Мар'інкі.
ПР/юл